Беларуская Служба

У Беластоку пройдзе дабрачынны футбольны матч, сродкі ад якога пойдуць на падтрымку беларускіх уцекачоў

21.09.2021 15:42
Матч адбудзецца 26 верасня, пачатак у 12 гадзін (польскага часу).
Аўдыё

У бліжэйшую нядзелю ў Беластоку пройдзе дабрачынны футбольны матч, сродкі ад якога пойдуць на падтрымку беларускіх уцекачоў.

Ініцыятарам выступіў польскі дэпутат Робэрт Тышкевіч. Ён звяртае ўвагу на тое, што нельга забываць пра рэпрэсіі ў Беларусі:

-Апошнім часам сітуацыя з Беларуусю атаесамляецца толькі з сітуацыяй на мяжы. Аднак, мы не можам забываць, што там надалей працягваюцца маштабныя рэпрэсіі. Не можна перастаць пра гэта гаварыць. Таму мы сёння заклікаем фінансава падтрымаць рэпрэсаваных і іх сем’і.

У акцыі ўдзельнічае колішні гулец польскай нацыянальнай футбольнай каманды, а цяпер палітык Томаш Франкоўскі.

-Хачу звярнуць увагу, што мы знаходзімся на памежжы. Наш абавязак – гэта не толькі рэпосты ў фэйсбуку і акцыі на мяжы, але і магчымасць арганізаваць спартыўныя мерапрыемствы.

Матч адбудзецца 26 верасня, пачатак у 12 гадзін (польскага часу).

ав


. .

За суткі адбылося 220 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

21.09.2021 12:13
14 чалавек былі арыштаваныя.