Беларуская Служба

Польшча дэпартавала першых іншаземцаў за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы

22.09.2021 12:27
Толькі ўчора за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы былі затрыманыя чарговыя чатыры асобы, у асноўным іншаземцы.
- .
Польска-беларуская мяжа.Autorstwa Beentree - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4467391

Учора польская Памежная служба зафіксавала 188 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Былі затрыманыя 19 нелегальных мігрантаў: 5 грамадзян Гвінеі, 4 грамадзяне Ірака, 2 грамадзяне Камеруна, 2 грамадзяне Нігерыі, 2 грамадзяне Сірыі, 2 грамадзяне Кубы, 1 грамадзянін Конга, 1 грамадзянін Шры -Ланкі. Астатнія спробы нелегальнага перасячэння польскай мяжы з Беларусі былі прадухіленыя.

Супрацоўнікі Памежнай службы затрымалі таксама чатыры асобы за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы з Беларусі. Гэта двое грамадзян Таджыкістана, адзін грамадзянін Украіны і адзін грамадзянін Польшчы.

У гэтым месяцы адбыліся першыя дэпартацыі замежнікаў, затрыманых за дапамогу ў незаконным перасячэнні польскай мяжы, у прыватнасці ў Таджыкістан і Ірак.

IAR/аз

За суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 276 мігрантаў

20.09.2021 12:09
За дапамогу ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя пяць чалавек.

«Рэакцыя Польшчы і Літвы на крызіс на мяжы з Беларуссю – супольная і непахісная»

20.09.2021 15:14
Пра гэта заявіў польскі віцэ-прэм’ер Пётр Гліньскі падчас размоваў з прадстаўнікамі літоўскіх уладаў у Вільні.

Апытанне: Палякі не хочуць бежанцаў з польска-беларускай мяжы

21.09.2021 09:11
72 працэнты апытаных інстытутам Pollster не жадаюць пускаць у краіну бежанцаў з польска-беларускай мяжы.