Беларуская Служба

Палякаў непакояць беларускія снайперы на мяжы

23.09.2021 10:31
Мы будзем уважліва сачыць за сітуацыяй, заявіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.
- .
Польска-беларуская мяжа.Autorstwa Beentree - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4467391

Сітуацыя на мяжы з Беларуссю па-ранейшаму напружаная, пацвердзіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын(Stanisław Żaryn). Госць Трэцяй праграмы грамадскага Польскага радыё паведаміў, што ў апошнія дні на мяжы з Польшчай з'явіліся вайскоўцы з беларускіх баявых частак:

-У некаторых з іх, што выклікае нашыя сумневы, снайперская зброя. Гэта доказ таго, што рэжым Лукашэнкі адпраўляе на польска-беларускае памежжа функцыянераў, якія нармальна маюць зусім іншыя абавязкі. Мы будзем сачыць за сітуацыяй і высвятляць, з якой мэтай такія асобы паяўляюцца на польска-беларускай мяжы.

Станіслаў Жарын таксама звярнуў увагу, што міграцыйны ціск на мяжы не змяншаецца. Штодня памежная служба фіксуе каля двухсот спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.

За апошнія суткі Польскія памежнікі спынілі на мяжы з Беларуссю 233 мігрантаў і развярнулі іх назад. Затрыманыя 8 мігрантаў, у тым ліку, з Конга, Ірана і Сірыі.

За дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы ў Польшчы затрыманы беларус, а таксама грамадзяне Румыніі і Шры-Ланкі.

IAR/аз

Мінабароны: Міграцыйны ціск на польскай мяжы не змяншаецца

23.09.2021 08:45
Да гэтай пары жаўнеры пабудавалі на мяжы 85 кіламетраў двухметровага плота.