Беларуская Служба

Палякі змогуць прывіцца трэцяй дозай вакцыны супраць COVID-19

23.09.2021 12:32
Прывіцца трэцяй дозай змогуць пацыенты з паніжаным імунітэтам, супрацоўнікі службы аховы здароўя і асобы, якім больш за 50 гадоў.
       COVID-19.
Палякі змогуць прывіцца трэцяй дозай вакцыны супраць COVID-19.PAP/EPA/ALESSANDRO DI MARCO

Урад рэкамендуе медыцынскім работнікам і людзям, якім больш за 50 гадоў прывіцца трэцяй дозай вакцыны супраць COVID-19. Прэм'ер Матэвуш Маравецкі сказаў, што гэта будзе «напамінальная» доза, якой можна будзе прывіцца, як мінімум шэсць месяцаў пасля першай дозы:

- Мы павінны ахоўваць як мага найбольш эфектыўна людзей, якім каранавірус пагражае ў найбольшай ступені.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска (Waldemar Kraska) нагадаў, што зараз у Польшчы разгортваецца чацвёртая хваля каранавіруса. Паводле яго, прывіваць грамадзян трэцяй дозай вакцыны супраць каранавіруса, вырашылі многія краіны:

-Трэцюю дозу атрымаюць асобы, якія хварэюць ракам, праходзяць дыяліз, ВІЧ-інфекаваныя… То бок асобы, у якіх імунітэт рашуча паніжаны. Трэцюю дозу мы рэкамендуем таксама супрацоўнікам службы аховы здароўя, а таксама асобам, якім больш за 50 гадоў.

За мінулыя суткі былі выяўленыя 974 новыя выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Памерлі 14 пацыентаў, хворых COVID-19.

IAR/аз

Польшча перадала іншым краінам амаль 7 мільёнаў дозаў вакцыны супраць COVID-19

15.09.2021 16:31
Палякі перадалі прэпараты, між іншым, у Тайвань, Аўстралію, Кенію, В’етнам, Нарвегію і Іспанію.