Беларуская Служба

Польшча паставіць сістэму hesco bastion на мяжы з Беларуссю

27.09.2021 17:18
Іх трэба выкарыстоўваць асабліва ў дрэннае надвор'е.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

-Пасля кансультацый з памежнай службай мы вырашылі пабудаваць на мяжы слупы ў сістэме hesco bastion – гэта спецыяльныя ўмацаванні, якія, між іншым, будуць служыць афіцэрам і салдатам памежнай службы падчас нізкіх тэмператур, – заявіў у панядзелак намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех Скуркевіч.

Іх трэба выкарыстоўваць асабліва ў дрэннае надвор'е. Будаўніцтва ўмацаванняў пачалося ў панядзелак.- Гэта такія спецыяльныя ўмацаванні, яны дапамогуць Памежнай службе, а таксама салдатам Войска Польскага ў выкананні задач, улічваючы таксама зменлівыя ўмовы надворʼя і больш нізкія тэмпературы, – сказаў Скуркевіч.

Ён дадаў, што Узброеныя сілы Польшчы ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, звязаных з падтрымкай Пагранічнай службы, з 5 ліпеня гэтага года. – На дадзены момант мы ўжо завяршылі амаль 90 кіламетраў вертыкальнай інжынернай канструкцыі і прыкладна 140 км гарызантальнай, – сказаў ён.

ав

Будзе заява аб падаўжэнні надзвычайнага становішча на польска-беларускай мяжы

27.09.2021 13:33
Заўтра справай зоймецца Рада міністраў.