Беларуская Служба

Польскія памежнікі паведамілі пра 313 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі за суткі

30.09.2021 14:29
З пачатку верасня памежная служба зафіксавала амаль 6 тысяч спробаў незаконнага перамяшчэння мяжы з Беларусі.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

Учора польская Памежнага служба зафіксавала 313 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Памежнікі паведамляюць, што ўчора былі арыштаваныя 5 мігрантаў: 4 грамадзяне Ірака і адзін Емена. Астатнія спробы нелегальнага перасячэння мяжы былі прадухіленыя.

За аказанне дапамогі ў нелегальным перасячэнні мяжы былі затрыманыя двое замежнікаў: грамадзянін Балгарыі і грамадзянін Сірыі з нямецкім відам на жыхарства.

З пачатку верасня памежная служба зафіксавала амаль 6 тысяч спробаў незаконнага перамяшчэння мяжы з Беларусі. Прэзідэнт Анджэй Дуда звярнуўся ў Сейм з просьбай падоўжыць надзвычайнае становішча на польска-беларускай мяжы на 60 дзён.

Нагадваем, надзвычайнае становішча было ўведзенае на пачатку верасня на 30 дзён і ахоплівае 183 населеныя пункты ля мяжы з Беларуссю ў Люблінскім і Падляшскім ваяводствах.

IAR/аз

За суткі польскія памежнікі зафіксавалі 259 спробаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы

26.09.2021 10:26
Былі арыштаваныя 18 нелегальных мігрантаў. Астатніх мігрантаў памежнікі развярнулі назад у Беларусь.

Віцэ-кіраўнік польскага МУС: На мяжы з Беларуссю няма бежанцаў, толькі звычайныя мігранты

26.09.2021 14:29
Міграцыйны ціск на мяжы не змяншаецца, паколькі Лукашэнка пачынае мець праблему з колькасцю сцягнутых у Беларусь мігрантаў, лічыць Блажэй Пабожы.

Міграцыйны ціск на мяжы – гэта рызыка пранікнення ў Еўропу тэрарыстаў

26.09.2021 19:32
Такім чынам канстатуе прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы Станіслаў Жарын.