Беларуская Служба

1362 новых выпадкаў заражэння каранавірусам выяўлена ў Польшчы

01.10.2021 12:51
Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 16 пацыентаў.
Kardiolodzy ze szpitala w Żywcu
Kardiolodzy ze szpitala w Żywcuszpitalzywiec.pl

За мінулыя суткі ў Польшчы выяўлена 1362 новых заражэнняў каранавірусам. У параўнанні з мінула пятніцай, сутачная колькасць заражэнняў павялічылася на 68%. Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 16 пацыентаў.

Больш за ўсё ложкаў з хворымі на Covid-19 занята ў Люблінскім ваяводстве – 49% ад вызначаных для «ковідных» пацыентаў, Падкарпацкім – 38%, Падляскім – 37%.

З пачатку эпідэміі ў Польшчы (сакавік 2020 года), агулам было выяўлена 2 908 432 выпадкі заражэння каранавіурсам, ад гэтай хваробы памерлі 75 666 жыхароў краіны.

iar/эж


Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».