Памежная служба Польшчы паведаміла, што ўчора функцыянеры сарвалі 590 спробаў незаконнага пераходу з Беларусі ў Польшчу. 34 іракцы і адзін грамадзянін Конга былі арыштаваныя, гаворыцца ў Twitter.
Таксама ўчора былі арыштаваныя 6 чалавек за дапамогу ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы. Сярод іх 2 грамадзяне Румыніі, а таксама лівіец, галандзец, украінец і паляк. З пачатку кастрычніка было затрымана 26 арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы.
Памежная служба нагадвае, што са жніўня яна сарвала больш за 10 тысяч спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, а 1500 чалавек былі затрыманыя ў прымежнай зоне і дастаўлены ў цэнтры бежанцаў. У верасні было зроблена 7535 спробаў нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу.
З 2 верасня з-за міграцыйнага крызісу ў памежнай зоне з Беларуссю палякі ўвялі надзвычайнае становішча. Пачаткова яно было ўведзена на 30 дзён, у чацвер Сейм падоўжыў яго яшчэ на 60 дзён.
ав