Беларуская Служба

На сустрэчы з А. Дудам С. Ціханоўская падтрымала пазіцыю Польшчы па пытанні міграцыйнага крызісу на мяжы

06.10.2021 10:34
Яна мяркуе, што міграцыйны крызіс – гэта помста рэжыму Лукашэнкі за падтрымку Польшчай беларускай апазіцыі.
 .   .
Сустрэча А. Дуды са С. Ціханоўскайфота: PAP/Mateusz Marek

Па словах Якуба Кумаха (Jakub Kumoch), кіраўніка офісу міжнароднай палітыкі пры адміністрацыі прэзідэнта Анджэя Дуды, лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская падтрымлівае стаўленне ўладаў Польшчы да крызісу на польска-беларускай мяжы. Падчас учорашняй сустрэчы з прэзідэнтам Анджэем Дудай яна выказала перакананне, што міграцыйны крызіс – гэта помста рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за падтрымку Польшчай беларускай апазіцыі.

Якуб Кумах падкрэсліў, што польскія ўлады гатовыя дапамагчы мігрантам, якія знаходзяцца на польска-беларускай мяжы, але гэтая дапамога павінна быць аказана на законных падставах. Ён нагадаў, што беларускі рэжым не пусціў на сваю тэрыторыю польскую гуманітарную дапамогу для мігрантаў з беларускага боку мяжы. «Дапамога павінна быць прадстаўлена праз легальнае перасячэнні мяжы. Калі б Польшча аказвала дапамогу праз зялёную мяжу, рэжым, без сумнення, пачаў бы правакацыі», – сказаў Якуб Кумах. Ён дадаў, што прэзідэнт Анджэй Дуда пастаянна сочыць за сітуацыяй на польска-беларускай мяжы.

У памежнай зоне з 2 верасня дзейнічае надзвычайнае становішча. Памежная служба паведаміла, што ўчора было зафіксавана 483 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю. Двое грамадзян Іраку затрыманыя, а астатнія спробы сарваныя.

3 Pr. PR/нг


На беларуска-літоўскай мяжы пачынаецца яшчэ адзін сур'ёзны гуманітарны крызіс

25.09.2021 13:31
Яго ахвяры — ужо не мігранты, а кіроўцы фур, сотні якіх вымушаныя па некалькі дзён стаяць па абодва бакі мяжы.

У лесе на мяжы

02.10.2021 09:11
Журналістка тыднёвіка «Polityka» Марта Мазусь разам з актывістамі «Групы Мяжа» шукала ў памежнай зоне мігрантаў.

Польскае МУС: Сітуацыя на польска-беларускай мяжы надзвычай напружаная

04.10.2021 09:31
Паступае інфармацыя, што з мігрантамі пачынае мець праблемы таксама сам Лукашэнка, паведамляе віцэ-кіраўнік польскага МУС.

МУС: Лукашэнка нясе адказнасць і на ім кроў мігрантаў

04.10.2021 17:35
«Калі мігрант нелегальна перасякае польскую мяжу, неўзабаве пасля перасячэння ён атрымлівае ўказанні аб неабходнасці пакінуць Польшчу і накіроўваецца назад на мяжу».

У Еўрапарламенце пройдуць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі

05.10.2021 09:11
Будзе таксама абмяркоўвацца тэма гібрыднай вайны, якую вядуць беларускія ўлады.