6 кастрычніка вечарам ў Варшаве адбылася сустрэча Святланы Ціханоўская з беларускай дыяспарай у Польшчы. Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл падзякавала за салідарнасць.
Прысутныя казалі, што яны прыйшлі на сустрэчу з абраным прэзідэнтам Беларусі, што іх прыцягвае энергетыка Ціханоўскай.
Для беларусаў і Святланы Ціханоўскай зайграў «Беларускі аркестр Варшавы».
Аркестр стварылі беларусы, якія былі вымушаныя з’ехаць з краіны з-за рэпрэсій.
Святлана Ціханоўскай адказвала на пытанні беларусаў. Пасля дла ўсіх выступіў «Вольны хор».
Фота Ю.Ліхтаровіч