Беларуская Служба

У пятніцу памежнікі прадухілілі 553 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

09.10.2021 08:59
Яны затрымалі восем нелегальных імігрантаў.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

«Сярод затрыманых нелегальных мігрантаў: 4 грамадзяне Ірака, 3 грамадзяне Конга і грамадзянін Гвінеі. У гэтым месяцы ўжо было 4300 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, з пачатку года 15,8 тысячы», – абвясціла пагранічная служба ў Twitter.

Зараз ва ўсіх цэнтрах пагранічнай службы знаходзіцца больш за 1,5 тыс. чалавек, якія нелегальна перасеклі польскую мяжу.

ав

Прадстаўнік беларускага пасольства выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Польшчы

08.10.2021 15:26
Учора беларускі патруль абстраляў польскіх салдат, якія патрулявалі мяжу.