Беларуская Служба

У Польшчы павысяць акцызы на алкаголь і цыгарэты

11.10.2021 17:21
Чакаецца, што гэты крок прынясе дадатковыя 2 мільярды польскіх злотых (433 мільёны еўра) у дзяржаўную бюджэт у 2022 годзе.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Larina Marina

Урад Польшчы плануе павялічыць акцызы на алкаголь і тытунёвыя вырабы, пачынаючы з наступнага года. Міністэрства фінансаў Польшчы хоча павысіць падатак на спіртныя напоі, піва і віно на 10% у 2022 годзе і на 5% кожны наступны год аж да 2027.

Між тым, акцызны падатак на цыгарэты і тытунёвыя вырабы будзе павышацца на 10% штогод з 2023 па 2027 год пасля павышэння мінімальнай стаўкі падатку ў 2022 годзе.

Чакаецца, што гэты крок прынясе дадатковыя 2 мільярды польскіх злотых (433 мільёны еўра) у дзяржаўную бюджэт у 2022 годзе і ў агульнай складанасці 22 мільярды еўра на працягу наступнага дзесяцігоддзя.

Урад Польшчы ў верасні зацвердзіў бюджэт краіны на 2022 год, у якім чакаецца, што эканоміка вырасце на 4,6%, а інфляцыя складзе 3,3%.

pap/эж

Прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла на больш за 13%

20.09.2021 18:32
Паводле экспертаў, бліжэйшыя месяцы прынясуць запаволенне росту прамысловай вытворчасці.

Падатковая будзе ведаць пра ўсе пакупкі палякаў

04.10.2021 15:14
Паводле апазіцыі, гэта парушае прыватнасць палякаў.