Беларуская Служба

2118 новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

12.10.2021 10:18
У параўнанні з панядзелкам на мінулым тыдні рост новых выпадкаў хваробы склаў 60%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Darek Delmanowicz

У Польшчы за суткі было выяўлена 2118 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад гэтай хваробы памерлі 49 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Польшчы.

З кожным днём расце колькасць людзей, якія маюць патрэбу ў шпіталізацыі. За суткі ў лякарні паступіла 192 пацыенты з COVID-19. Усяго ў больніцах знаходзіцца 2615 такіх хворых. Больш за ўсё ложкаў занята ў Любускім ваяводстве, адзначыў намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска:

-У параўнанні з панядзелкам на мінулым тыдні рост новых выпадкаў хваробы склаў 60%. Інтэнсіўнасць распаўсюду хваробы застаецца на вялікім узроўні. На жаль памірае таксама вялікая колькасць людзей.

Намеснік міністра дадаў, што колькасць ложкаў для пацыентаў з каранавірусам павялічваецца па меры неабходнасці.

iar/эж

Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».