Беларуская Служба

Інфляцыя ў верасні склала амаль 6%

15.10.2021 11:59
Гэты паказнік аказаўся вышэйшы, за папярэднія прагнозы, апублікаваныя Статыстычным упраўленнем на пачатку месяца.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneeldar nurkovic/Shutterstock

Інфляцыя ў Польшчы ў верасні склала 5,9% у гадавым вымярэнні, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (GUS) у пятніцу, 15 кастрычніка.

Гэты паказнік аказаўся вышэйшы, за папярэднія прагнозы, апублікаваныя Статыстычным упраўленнем на пачатку месяца. Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у жніўні цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў Польшчы былі на 5,5% вышэй, чым у тым жа месяцы годам раней. У ліпені індэкс спажывецкіх цэн у Польшчы склаў 5%.

Галоўная эканаміст «Паштовага банку» Моніка Куртэк пералічыла катэгорыя тавараў, якія даражэлі хутчэй за іншыя:

-Больш за ўсё падаражэла паліва – рост цаны склаў 28,6%, вываз смецця таксама даражэе – у гадавым вымярэнне рост склаў 19,7%, працягваюць расці цана на мяса птушкі – 17,5%. У пералічаных катэгорыях тавараў адбыўся самы вялікі рост цэнаў.

Рада па грашова-крэдытнай палітыцы Цэнтральнага банка Польшчы на мінулым тыдні павысілася ключавыя працэнтныя стаўкі ўпершыню з 2012 года ў спробе спыніць інфляцыю.

iar/эж

У Варшаве пачынаецца VI «Кангрэс 590»

05.10.2021 09:31
Галоўным пунктам першага дня мерапрыемства стане Польска-аўстрыйскі эканамічны форум «Зялёная будучыня».

Польскія ўлады робяць стаўку на развіццё сельскай гаспадаркі

12.10.2021 11:31
Кіроўная партыя прадставіла асноўныя элементы праграмы «Польскі парадак», прызначаныя для сельскай эканомікі і фермераў у Польшчы.