Беларуская Служба

Спецслужбы Польшчы: Сілавікі Лукашэнкі зарабляюць на нелегальнай міграцыі

15.10.2021 16:26
«Грошы таксама паступаюць у адміністрацыю Лукашэнкі».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnetwitter.com/terytorialsi

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што арганізаваны рэжымам Лукашэнкі міграцыйны маршрут аплачваецца мігрантамі, а даходы ад гэтага можна ацаніць у дзясяткі мільёнаў доляраў:

-Нашы звесткі кажуць пра тое, што ў залежнасці ад маршруту і магчымасцяў перапраўкі праз мяжу, мігранты плацяць ад 2 да 14 тыс. долараў ЗША за чалавека. Усё гэта паступленні ў бюджэт рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Станіслаў Жарын адзначыў, што нелегальная міграцыя выгадная Нацыянальнаму аэрапорту «Мінск» і авіякампаніі «Белавія», якія ў выніку санкцый ЕЗ і забароны палётаў у Еўразвяз апынулася на мяжы банкруцтва.

«Грошы таксама паступаюць у адміністрацыю Лукашэнкі», – падкрэсліў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецыяльных службаў Польшчы. Пааводле Жарына, сілавыя структуры» Беларусі таксама зарабляюць грошы на нелегальнай міграцыі. У першую чаргу гэта тычыцца Памежнага камітэтата і КДБ. 

iar/эж

Кошт польскага плота на мяжы з Беларуссю складзе каля 350 мільёнаў еўра

14.10.2021 09:32
Улады пераконваюць, што будаўніцтва агароджы неабходнае, паколькі на мяжы па-ранейшаму існуе высокая рызыка правакацый з беларускага боку.

МЗС Польшчы іракцам: Не едзьце ў Беларусь, Лукашэнка хоча вас выкарыстаць

14.10.2021 09:03
Польскі палітык папярэдзіў іракцаў у інтэрв'ю парталу Rudaw, апублікаваным у іракскім Курдыстане.

Часовы павераны ў справах Беларусi быў выкліканы ў МЗС Польшчы

14.10.2021 17:55
Размова тычылася сітуацыі на польска-беларускай мяжы, паведаміў прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна.