Беларуская Служба

Надышоў фінал Музычнага конкурса імя Ф. Шапэна

17.10.2021 09:43
Лаўрэаты конкурса будуць абвешчаныя 20 кастрычніка. Пераможца атрымае залаты медаль і прызавы фонд у памеры 40 000 еўра.
 , 16   2021
Варшаўская філармонія, 16 кастрычніка 2021 года Photo: PAP/Leszek Szymański

Піяністы з дзесяці краін будуць змагацца за вышэйшую ўзнагароду Конкурса: два канадца (Джэй Джэй Джун Лі Буй і Брус Сяоюй Лю), два японцы (Кехей Сорита і Аймі Кабаяшы), два паляка (Якуб Кушлік і Каміль Пахолец) і ўдзельнікі, якія прадстаўляюць Кітай (Хао Рао), Італію (Леанора Армеліні), Іспанію (Марцін Гарсія Гарсія), Італію/Славенію (Аляксандр Гаджыеў), Расію/Арменію (Ева Геваргян) і Паўднёвую Карэю (Хек Лі).

На заключным этапе, пачынаючы з панядзелка, яны выканаюць адзін з фартэпіянных канцэртаў Шапэна. Імёны фіналістаў былі абвешчаныя ў Варшаўскай філармоніі позна ўвечары ў суботу, 16 кастрычніка.

Лаўрэаты конкурса будуць абвешчаныя 20 кастрычніка. Пераможца атрымае залаты медаль і прызавы фонд у памеры 40 000 злотых.

У журы конкурсу, узначаленае польскай піяністкай Катажынай Паповай-Зідрань, уваходзяць выбітныя піяністы і Лаўрэаты Варшаўскага конкурсу ім Шапэна ў мінулым, у тым ліку Данг Тай Сон, Нэльсан Гернер, Адам Харасевіч, Кшыштаф Яблоньскі, Кевін Кенер, Артур Марэйра-Ліма, Пётр Палечны і Дзіна Іофе, а таксама брытанскі музыказнаўца і даследчык Шапэна Джон Рынк.

pap/эж

На тры тыдні Варшава стала сталіцай сусветнага піянізму

08.10.2021 13:10
Закончыўся першы этап XVIII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена.

Шэсць палякаў выйшлі ў трэці этап 18-га Міжнароднага конкурсу імя Шапэна

13.10.2021 09:07
Гэта адзін з самых прэстыжных музычных конкурсаў у свеце.