Беларуская Служба

Польскія дыпламаты далучыліся да XVIII Міжнароднага конкурса піяністаў імя Ф. Шапэна

17.10.2021 12:23
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк запісаў адмысловае відэа, на якім выконвае на піяніна «Вальс-хвілінку».
           -
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк выконвае «Вальс-хвілінку»Крыніца: gov.pl

Публічная і культурная дыпламатыя – гэта адна з ключавых задач Міністэрства замежных спраў Польшчы, таму польскія дыпламатычныя ўстановы з самага пачатку папулярызуюць XVIII Міжнародны конкурс піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна, які праходзіць у Варшаве. Польскія дыпламаты заахвочваюць глядзець трансляцыі конкурсу, а таксама далучыцца да фінальнага канцэрту.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі вэль Сэнк запісаў адмысловае відэа, на якім выконвае на піяніна «Вальс-хвілінку» (напісаны ў танальнасці рэ-бемоль мажор):

-Часта можна пачуць, што дыпламатыя – гэта мастацтва гульні на многіх інструментах. Так як у аркестры, кожны дыпламат мае сваю партыю, якую павінен выканаць. Заклікаю сачыць за дзейнасцю польскай дыпламатыі, але ў гэты выключны час атрымліваць асалоду ад музыкі Фрыдэрыка Шапэна і глядзець XVIII Міжнародны конкурс піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна.

У відэароліку Шымон Шынкоўскі вель Сенк распавядае таксама пра сувязь паміж музыкай Шапэна і польскай дыпламатыяй:

-Мала хто ведае, што дом у Парыжы, дзе сваю сусветную кар'еру пачынаў калісьці Шапэн, цяпер зʼяўляецца рэзідэнцыяй амбасадара Рэспублікі Польшча.

gov.pl/эж

На тры тыдні Варшава стала сталіцай сусветнага піянізму

08.10.2021 13:10
Закончыўся першы этап XVIII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена.

Надышоў фінал Музычнага конкурса імя Ф. Шапэна

17.10.2021 09:43
Лаўрэаты конкурса будуць абвешчаныя 20 кастрычніка. Пераможца атрымае залаты медаль і прызавы фонд у памеры 40 000 еўра.