Беларуская Служба

Учора Памежная служба зафіксавала 457 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю

23.10.2021 18:32
У гэтым месяцы адбылося больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссi.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

Учора польскага Памежная служба зафіксавала 457 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Памежнікі затрымалі шасцярых нелегалаў і прадухілілі астатнія спробы.

Сярод затрыманых – чацвёра грамадзян Кубы і двое сірыйцаў.

Таксама функцыянеры Памежнай службы затрымалі трое замежнікаў за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.
У гэтым месяцы адбылося больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю.

У цяперашні час у цэнтрах для замежнікаў знаходзіцца 1 700 чалавек.

IAR/аз

633 спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі зафіксавалі ўчора польскія памежнікі

22.10.2021 10:31
Функцыянеры Польскай памежнай службы пастаянна затрымліваюць асобы, якія дапамагаюць мігрантам у нелегальным перасячэнні мяжы.