Беларуская Служба

З лістапада ўсе ахвотныя змогуць атрымаць трэцюю дозу прышчэпкі ад каранавіруса

24.10.2021 10:26
Станам на, на нядзелю 24 кастрычніка ў Польшчы цалкам прышчэплена 19 млн 818 тысяч чалавек, а 185 тысяч атрымалі трэцюю дозу прышчэпкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Marcin Obara

З 2 лістапада ў Польшчы пачнуць выдаваць накіраванне на вакцынацыю трэцяй дозай вакцыны супраць каронавіруса людзям ва ўзросце старэшым за 18 гадоў. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі. Паводле яго, накіраванне будзе выдадзена ўсім прышчэпленым праз шэсць месяцаў пасля ўвядзення апошняй дозы.

На пачатку кастрычніка Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках рэкамендавала ўводзіць трэцюю дозу вакцыны ад COVID-19 вытворчасці кампаніяў Pfizer/BioNTech або Moderna людзям з паслабленай імуннай сістэмай па меншай меры праз 28 дзён пасля другой дозы. У Польшчы трэцюю дозу вакцыны ўжо ўводзяць людзям старэйшым за 50 гадоў і медыкам, якія маюць прамы кантакт з пацыентамі.

Станам на, на нядзелю 24 кастрычніка ў Польшчы цалкам прышчэплена 19 млн 818 тысяч чалавек, а 185 тысяч атрымалі трэцюю дозу прышчэпкі.

iar/эж


Палякі сталі жыць карацей

27.07.2021 15:45
 Галоўная прычына – эпідэмія каранавіруса, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Толькі 0,17% прышчэпленых грамадзян заразіліся каранавірусам

22.10.2021 19:38
На сённяшні дзень у Польшчы двума кампанентамі прышчэплена 46%.