Беларуская Служба

Два польскія жаўнеры былі параненыя агрэсіўнымі мігрантамі на мяжы з Беларуссю

25.10.2021 11:45
Жаўнеры дапамаглі затрымаць групу з каля шасцідзесяці мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

Два польскія жаўнеры былі ўчора ўвечары шпіталізаваныя пасля інтэрвенцыі на польска-беларускай мяжы. Яны дапамаглі затрымаць групу з каля шасцідзесяці мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу каля вёскі Уснаж Гурны.

Паводле прэс-сакратара Памежнай службы Анны Міхальскай(Anna Michalska), мігранты паводзілі сябе агрэсіўна, выкарыстоўвалі палкі і кідалі камяні ў польскіх афіцэраў:

-Абодва жаўнеры былі параненыя мігрантамі ў твар: адзін галінай дрэва, а другі каменем. Іх неабходна было даставіць у шпіталь у Беластоку. Жыццю параненых жаўнераў не пагражае небяспека. Яны ўжо пакінулі бальніцу. Параненыя былі таксама функцыянеры Памежнай службы, але яны дапамогі лекараў не патрабавалі. У групе мігрантаў польскія памежнікі пазналі беларускіх жаўнераў у цывільным, якія, між іншым, рэзалі нажніцамі калючы дрот.

Анна Міхальска падкрэслівае, што польскія функцыянеры прадухілілі нелегальнае перасячэнне польскай мяжы згаданай групай. Падобная падзея адбылася ў суботу, калі група з сямідзесяці мігрантаў спрабавала перайсці польскую мяжу.

З пачатку верасня ў паветах, якія мяжуюць з Беларуссю, дзейнічае надзвычайнае становішча. Гэта звязана з вялікай колькасцю спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Паводле польскіх, літоўскіх і латвійскіх уладаў, а таксама прадстаўнікоў Эўракамісіі, рэжым Аляксандра Лукашэнкі за грошы «запрашае» ў сваю краіну мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу. Пазней улады перавозяць іх да межаў Еўрасаюза, дзе падштурхоўваюць за мяжу.

IAR/аз

Учора Памежная служба зафіксавала 457 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю

23.10.2021 18:32
У гэтым месяцы адбылося больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссi.