Беларуская Служба

За суткі адбылося больш за 300 спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы

27.10.2021 09:20
У гэтым месяцы адбылося каля 14 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю. 
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

Памежная служба Польшчы паведаміла, што ўчора было 313 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Адзін грамадзянін Сірыі затрыманы.

У памежнай службе дадалі, што за садзейнічанне затрыманы шэсць іншаземцаў: па 2 грамадзяніна Украіны і Балгарыі, а таксама грамадзяне Грузіі і Сірыі з нямецкім відам на жыхарства.

У гэтым месяцы адбылося каля 14 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю. З пачатку года зафіксавана больш за 25 тысяч падобных спробаў, больш за 2 тысячы нелегальных мігрантаў затрымана.

У цэнтрах для мігрантаў знаходзіцца каля 1700 замежнікаў.

З пачатку верасня ў памежных з Беларуссю раёнах дзейнічае надзвычайнае становішча. Гэта звязана з вялікай колькасцю спроб незаконнага перасячэння мяжы.

ав

Сенат Польшчы працуе над спецзаконам аб будове плоту на мяжы з Беларуссю

26.10.2021 15:08
Акт накіраваны на паскарэнне адміністрацыйнага працэсу, звязанага з рэалізацыяй інвестыцый.