Беларуская Служба

8361 новы выпадак заражэння каранавірусам выяўлены за апошнія суткі ў Польшчы

27.10.2021 11:17
Памерлі 133 чалавекі з COVID-19.
Эпідэмія каранавіруса PAP/Wojtek Jargiło

Год таму, 27 кастрычніка, Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 16 300 новых выпадкаў заражэння каранавірусам і памерлых 132 чалавекі. У мінулую сераду было 5 559 новых выпадкаў і 75 смерцяў.

На працягу сутак у Польшчы зроблена 58,8 тысяч тэстаў на SARS-CoV-2.

Прафесар Яанна Зайкоўска з Універсітэцкай бальніцы ў Беластоку кажа, што колькасць інфекцый будзе расці.

-Думаю, максімальны пік захворванняў яшчэ перад намі, паколькі ёсць шмат непрышчэпленыя. У нас дзевяць з дзесяці чалавек, якіх мы прымаем, непрышчэпленыя. Пакуль ёсць гэтая ўражлівая група, а вірус вельмі заразны, гэтыя захворванні будуць.

У Польшчы поўнасцю прышчэпленыя амаль 19 мільёнаў 850 тысяч чалавек.

ав



Ва Украіне найбольшая колькасць смерцяў з пачатку пандэміі каранавіруса

26.10.2021 12:14
За мінулыя суткі памерлі больш за 700 чалавек.