Беларуская Служба

У Польшчы ўзмацняць пакаранне за адсутнасць маскі на твары

28.10.2021 11:07
За апошнія суткі было выяўлена 8378 новых выпадкаў каранавіруса, ад гэтай хваробы памёр 101 пацыент.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/Margy Crane

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі абяцае больш строгае пакаранне за адсутнасць масак у закрытых грамадскіх месцах. Міністр пераконваў, што са змяненнем надвор'я і больш частым знаходжаннем у памяшканні, мы павінны змяніць свой падыход да нашэння масак:

-Дагэтуль асноўным элементам быў зварот увагі або напамін. Зараз жа мы будзем выпісваць штрафы. У нас ёсць для гэтага прававыя перадумовы, бо ў Кодэкс правапарушэнняў былі ўнесены адпаведныя змены, таму ў нас няма прававых перашкод.

У Польшчы абавязковае нашэнне масак дзейнічае ў закрытых грамадскіх месцах, у тым ліку, у крамах, гандлёвых галерэях, і ў грамадскім транспарце.

Тым часам у Польшчы захоўваецца трэнд на павелічэнне колькасці новых выпадкаў каранавіруса. 28 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за апошнія суткі было выяўлена 8378 новых выпадкаў каранавіруса, ад гэтай хваробы памёр 101 пацыент.

iar/эж

Алексіевіч у ААН: Рэжым намагаецца цалкам знішчыць грамадзянскую супольнасць і культурнае жыццё краіны

26.10.2021 09:55
У сваю чаргу спецыяльная дакладчыца ААН аб сітуацыі ў Беларусі Анаіс Марын казала пра тое, што наступ на грамадзянскія правы вядзецца ня толькі ў палітыцы, але і ў культуры.

8361 новы выпадак заражэння каранавірусам выяўлены за апошнія суткі ў Польшчы

27.10.2021 11:17
Памерлі 133 чалавекі з COVID-19.