Беларуская Служба

Інфляцыя ў Польшчы вырасла да 6,8%

29.10.2021 14:32
Паводле экспертаў, да канца года ўзровень інфляцыі ў краіне перавысіць 7%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле папярэдняй ацэнкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у кастрычніку інфляцыя ў Польшчы склала 6,8 %, то бок выраса на 0,9% у параўнанні з вераснем. Марцін Ключнік(Marcin Klucznik) з Польскага эканамічнага інстытута лічы, што да канца года ўзровень інфляцыі ў краіне перавысіць 7%:

-У будучым годзе рост інфляцыі будзе запавольвацца толькі нязначна. Гэта будзе наступствам, між іншым, росту цаны энергіі. Недахоп газу і кошты выкіду CO2 прычыняцца да павелічэння тарыфаў на газ і электраэнергію. Павялічыцца кошт ацяплення дамоў. Паводле нашых ацэнак, кошт энерганосьбітаў вырасце ў 2022 годзе на больш за 12%.

Эксперт дадаў, што павышэнне коштаў на энерганосьбіты прывядзе да росту коштаў на прадукты харчавання.
Поўныя дадзеныя аб інфляцыі ў кастрычніку Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе 15 лістапада.

IAR/аз