Беларуская Служба

У Польшчы пачаўся трохдзённы кангрэс «Польская сіла бізнесу»

02.11.2021 13:23
Мерапрыемства праходзіць пад ганаровым патранатам прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага.
Ілюстрацыйны здымакscreenshot z Youtube

У сустрэчы бяруць удзел больш за 150 экспертаў – прадстаўнікоў урада, грамадскіх арганізацый, кампаній, органаў мясцовага самакіравання і навукоўцаў.

Тры асноўныя тэмы Кангрэсу – гэта грамадства, эканоміка і экалогія. Назвы адпавядаюць асобным дням канферэнцыі? якая завершыцца 5 лістапада.

Як падкрэсліваюць арганізатары, на кангрэсе «будуць абмяркоўвацца найбольш перспектыўныя і трансфармацыйныя тэндэнцыі ў польскім бізнесе». Эксперты адкажуць на такія пытанні, як, у прыватнасці, павялічыць эфект станоўчага ўплыву польскіх кампаній на грамадства; якія перавагі ўкаранення сучасных і лічбавых тэхналогій, і як змагацца з лічбавым адчужэннем.

Арганізатар – Фонд «Чыстае паветра» і Фонд пазітыўных ідэй.

Мерапрыемства праходзіць пад ганаровым патранатам прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага.

Медыяпатронам мерапрыемства зʼяўляецца Польскае радыё.

юл