Беларуская Служба

У Польшчы памерла цяжарная жанчына ў бальніцы

02.11.2021 15:22
Міністр аховы здароўя Польшчы загадаў правесці праверку.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Mary Rice/Shutterstock

Трагічнае здарэнне выклікала рэзананс у грамадстве.

Адвакацкае бюро, якое прадстаўляе інтарэсы сям'і памерлай 30-гадовай жанчыны, паведаміла ў панядзелак, што «цяжарная жанчына звярнулася ў бальніцу ў сувязі з адыходам каляплодных вод, з жывой цяжарнасцю. Пры паступленні было дыягнаставана бязводдзе і пацверджаны раней дыягнаставаныя прыроджаныя дэфекты плода. Падчас шпіталізацыі плод загінуў. Пацыентка таксама памерла ў бальніцы. Прычынай смерці стаў септычны шок. У памерлай засталіся муж і дачка», піша Rzeczpospolita.

«Яна адпраўляла паведамленні членам сямʼі і сябрам, у якіх казала, што дактары занялі пазіцыю чакання, не рабілі чыстку маціцы, чакаючы смерці плода, што было звязана з дзеючымі нарматыўнымі актамі, якія абмяжоўваюць магчымасць легальнага абортаў», – чытаем у рэлізе.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі распарадзіўся правесці праверку ў шпіталі. Гэта мусіць выявіць, ці не было парушэнняў у працы дактароў.

вх