Беларуская Служба

Падляшша: паліцыя затрымала пяцярых кіроўцаў за кантрабанду людзей

07.11.2021 09:31
Затрыманыя – гэта двое грамадзян Германіі і па адным з Украіны, Беларусі і Швецыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

За суткі паліцыя затрымала на Падляшшы пяцярых кіроўцаў, якія падазраюцца ў перавозцы нелегальных мігрантаў ад беларускай мяжы. Затрыманыя – гэта двое грамадзян Германіі і па адным з Украіны, Беларусі і Швецыі. Усяго яны везлі 14 мігрантаў.

Затрыманні адбыліся падчас дарожных праверак у Шчытах-Дзенцялове, Боцьках, Гайнаўцы, Грабаўцы пад Беластокам і Ракавічах, паведаміў у нядзелю прэс-сакратар падляшскай паліцыі Томаш Крупа.

Кіроўцы перавозілі ў сваіх аўтамабілях шэсць чалавек курдскага паходжання, сем грамадзян Сірыі і аднаго іракца. Кіроўцы былі затрыманыя за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы іншым асобам.

Паводле падляшскай паліцыі, за мінулыя суткі функцыянеры перадалі памежнікам 41 мігранта, якія раней незаконна перасеклі мяжу. З пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю паліцыянты затрымалі агулам 4 355 нелегалаў.

PAP/аз

Больш за 8 тысяч жаўнераў падтрымліваюць польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю

29.10.2021 16:29
Пры неабходнасці Мінабароны гатовае павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы.

Беларусы пагражаюць зброяй польскім жаўнерам на мяжы

04.11.2021 12:31
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў у Польшчы: Гэта выразны доказ датычнасці беларускіх службаў да міграцыйнага крызісу.

Польшча афіцыйна праінфармуе ЕС пра апошнія правакацыі на мяжы з Беларуссю

04.11.2021 20:31
Праз тыдзень павінны быць гатовыя новыя санкцыі супраць рэжыму ў Мінску за выкарыстанне міграцыі для дэстабілізацыі сітуацыі ў ЕС.