Беларуская Служба

Мінабароны Польшчы: Сітуацыя на мяжы становіцца ўсё больш напружанай

07.11.2021 16:31
«Агрэсіўныя паводзіны мігрантаў у адносінах да польскіх службаў зараз звычайная справа», – паведамляе Памежная служба.
Sytuacja na granicy jest coraz bardziej napięta - napisał minister obrony narodowej
"Sytuacja na granicy jest coraz bardziej napięta" - napisał minister obrony narodowejTwitter: Mariusz Błaszczak, MON, Straż Graniczna

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы становіцца ўсё больш напружанай, такім чынам міністр нацыянальнай абароны Польшчы пракаментараваў, апублікаванае ў сацсетках міністэрства відэа, на якім мігранты нападаюць на польскія памежныя пасты.

Марыюш Блашчак падкрэсліў, што такія сітуацыі цяпер штодзённая з’ява. На відэа відаць, як маладыя людзі закідваюць польскіх афіцэраў камянямі і галінамі, а таксама крычаць. Сярод іх, паводле польскіх службаў быў таксама беларус.

«Агрэсіўныя паводзіны мігрантаў у адносінах да польскіх службаў зараз звычайная справа (…) Мы захоўваем спакой. Не рэагуем на правакацыі», – паведамляе Памежная служба.

Раней прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын апублікаваў запіс мігрантаў у Мінску. Большасць з іх – маладыя мужчыны. Эксперт напісаў, што мігранты атрымліваюць канкрэтныя інструкцыі «запэцкаць вопратку і, што ў кожнай групе трэба выстаўляць дзяцей ».

Паводле Жарына, такім чынам беларусы хочуць аказаць дадатковы ціск на палякаў і павялічыць шанец, што тое польскі бок канчаткова пагадзіцца на нелегальную міграцыю.

IAR/аз

Падляшша: паліцыя затрымала пяцярых кіроўцаў за кантрабанду людзей

07.11.2021 09:31
Затрыманыя – гэта двое грамадзян Германіі і па адным з Украіны, Беларусі і Швецыі.

Учора польскія памежнікі зафіксавалі 240 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

07.11.2021 14:32
У сваю чаргу, за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы былі затрыманыя тры чалавекі.