Беларуская Служба

На мяжы з Беларуссю дыслацыруецца 10 тысяч польскіх жаўнераў

08.11.2021 08:07
 «Мы захоўваем спакой. Мы не дамо сябе справакаваць».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnetwitter,com/Straż Graniczna

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын, напісаў у Twitter, што польска-беларускую мяжу ахоўваюць памежнікі і каля 10 тысяч вайскоўцаў. «Польская Рэспубліка з пачатку міграцыйнага крызісу сістэматычна ўзмацняе ахову мяжы з Беларуссю. Любая спроба незаконнага перасячэння мяжы будзе неадкладна выяўленая!», – напісаў ён.

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы становіцца ўсё больш напружанай. Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак, спасылаючыся на відэа, апублікаванае ў сацыяльных сетках, на якім мігранты нападаюць на польскія памежныя пасты, напісаў у тым жа Twitter, што такія сітуацыі ў цяперашні час з'яўляюцца паўсядзённымі. На запісе відаць, як маладыя людзі кідаюць у польскіх афіцэраў камяні і галінкі, а таксама крычаць. Сярод іх павінен быў апынуцца і сілавік Лукашэнкі. «Мы захоўваем спакой. Мы не дамо сябе справакаваць», – напісана на афіцыйна старонцы памежнікаў.

З пачатку міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы было здзейснена больш за 30 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы. З 2 верасня ў прыгранічных раёнах Падляскага і Люблінскага ваяводстваў дзейнічае надзвычайнае становішча.

iar/эж

Множыцца колькасць правакацый на беларуска польскай мяжы

04.11.2021 18:12
Міністэрства абароны Польшчы паведаміла пра чарговую небяспечную сітуацыю на мяжы з Беларуссю.

Учора польскія памежнікі зафіксавалі 240 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

07.11.2021 14:32
У сваю чаргу, за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы былі затрыманыя тры чалавекі.

Мінабароны Польшчы: Сітуацыя на мяжы становіцца ўсё больш напружанай

07.11.2021 16:31
«Агрэсіўныя паводзіны мігрантаў у адносінах да польскіх службаў зараз звычайная справа», – паведамляе Памежная служба.