Беларуская Служба

Спецслужбы: Пачалася найбуйнейшая спроба сілавога ўварвання ў Польшчу

08.11.2021 10:18
У 13.00 у Варшаве распачнецца пасяджэнне ўрадавага антыкрызіснага штабу.
  .
Ахова польскай мяжы. Ілюстрацыя Крыніца: https://twitter.com/StZaryn


Прэс-сакратар міністра-каардынатар спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын у Twitter паведамляе аб падрыхтоўцы масавага штурму польскай мяжы:

-Вельмі трывожная інфармацыя з мяжы. У Беларусі, недалёка ад мяжы з Польшчай, сабралася вялікая група мігрантаў. Яны толькі што рушылі ў бок польскай мяжы. Яны паспрабуюць масава прайсці ў Польшчу. (...) Пачалася найбуйнейшая спроба сілавога ўварвання ў Польшчу.

Тым часам намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Пётр Ваўжык заявіў, што дзеянні рэжыму Лукашэнкі прывядуць да смяротных ахвяр:

- Перакананы, гэта нават не ўражанне, а я перакананы, што беларускія ўлады імкнуцца да эскалацыі, якая прывядзе да таго, што будуць смяротныя ахвяры з аднаго з бакоў.

Раніцай 8 лістапада вялікая калона мігрантаў прыбыла да беларуска-польскай мяжы. Паводле папярэдніх ацэнак, у ёй некалькі сотняў чалавек. Не дайшоўшы 300 метраў да памежнага пераходу Брузгі сілавікі накірвалаі калону ў лес, дзе мігранты пачалі разбіваць лагер.

У 13.00 у Варшаве распачнецца пасяджэнне ўрадавага антыкрызіснага штабу.

iar/pap/эж

Множыцца колькасць правакацый на беларуска польскай мяжы

04.11.2021 18:12
Міністэрства абароны Польшчы паведаміла пра чарговую небяспечную сітуацыю на мяжы з Беларуссю.

На мяжы з Беларуссю дыслацыруецца 10 тысяч польскіх жаўнераў

08.11.2021 08:07
 «Мы захоўваем спакой. Мы не дамо сябе справакаваць».

Калона мігрантаў у некалькі соцень чалавек ідзе да беларуска-польскай мяжы

08.11.2021 09:33
Відэа апублікавалі СМІ.