Беларуская Служба

Павышана баявая гатовасць Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы

08.11.2021 14:24
Уздоўж мяжы час гатовасці войскаў тэрытарыяльнай абароны зараз складае 6 гадзін, у сталічным – Мазавецкім ваяводстве – 12 гадзін.
Аўдыё

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак паведаміў, што на мяжы нясуць службу ўжо больш за 12 тыс. жаўнераў. Таксама быў павышаны стан баявой гатовасці Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы.

Уздоўж мяжы час гатовасці войскаў тэрытарыяльнай абароны зараз складае 6 гадзін, у сталічным Мазавецкім ваяводстве – 12 гадзін.

«Разам са службамі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі мы гатовыя да абароны польскай мяжы» – напісаў Палітык.

«Мы сочым за сітуацыяй у Кузніцы некалькі дзён і гатовыя да кожнага сцэнару – – напісаў у сваю чаргу міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі.

- Цвёрдая ахова мяжы – гэта наш прыярытэт. Мы павялічылі колькасць памежнікаў, паліцэйскіх і салдат. Чакаем у поўнай гатовасці».

iar/pap/эж

Спецслужбы: Пачалася найбуйнейшая спроба сілавога ўварвання ў Польшчу

08.11.2021 10:18
У 13.00 у Варшаве распачнецца пасяджэнне ўрадавага антыкрызіснага штабу.

Ціханоўская: Сітуацыю на беларускай мяжы тэму павінен абмеркаваць Савет бяспекі ААН

08.11.2021 14:30
На беларуска-польская мяжы адбываецца беспрэцэдэнтная спроба мігрантаў з Блізкага Усходу штурмам прарвацца на тэрыторыю Польшчы.