“Не будзе рашэнняў зверху ўніз аб закрыцці школ. Гэта вырашае кіраўніцтва ўстановы пасля ўзгаднення з санітарнай інспекцыяй”, - цытуе прэс-сакратара Міністэрства аховы здароўя Войцеха Андрусевіча (Wojciech Andrusiewicz) Dziennik Gazeta Prawna.
Ён падкрэсліў, што школы - дзеля дзіцячай псіхікі - павінны працаваць стацыянарна.
«Для псіхікі дзіцяці значна складаней, калі ён знаходзіцца на дыстанцыйным навучанні, адарваны ад акружэння, калег і знаёмых, чым рызыкаваць апынуцца ў эпіцэнтры заражэння», — сказаў Андрусевіч.
Прэс-сакратар Міністэрства аховы падкрэсліў, што рашэнне аб закрыцці школы прымае яе дырэктар — пасля ўзгаднення з санітарнай інспекцыяй.
"Не будзе рашэнняў зверху ўніз аб закрыцці школ. Школы павінны працаваць на карысць дзяцей", - сказаў ён.
На пытанне аб магчымых рэгіянальных абмежаваннях прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя заявіў, што цяпер краіна знаходзіцца ў іншай сітуацыі, чым гэта было раней.
«У нас 64% прышчэпленых людзей, якія старэйшыя за 18 гадоў. Гэтая эпідэмія выглядае інакш з пункту гледжання шпіталізацыі. Эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што немагчыма закрыць эканоміку настолькі, наколькі мы яе закрывалі раней», — адзначыў Андрусевіч.
Аднак Андрусевіч нагадаў, што «калі не выконваць эпідэмічныя нормы, у тым ліку не насіць маскі, то можа быць сітуацыя, калі гэтыя абмежаванні спатрэбяцца».
вх