Беларуская Служба

Палякі святкуюць Дзень Незалежнасці

11.11.2021 08:01
Галоўны пункт дзяржаўнага святкавання адбудзецца каля поўдня на плошчы маршала Юзэфа Пілсудскага.
   .
Палякі святкуюць Дзень Незалежнасці.PAP/Leszek Szymański

Сёння па ўсёй Польшчы пройдуць урачыстасці, звязаныя са 103-й гадавінай аднаўлення незалежнасці Польшчы. Дзяржаўнае святкаванне Дня Незалежнасці пачнецца пасля 8.00. Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Карнхаўзер-Дуда ўскладуць кветкі да помнікаў айцоў незалежнасці: Вінцэнта Вітаса, Ігнацыя Яна Падарэўскага, Ігнацыя Дашыньскага, Рамана Дмоўскага, Войцеха Карфантага і Юзэфа Пілсудскага.

Каля 9.00 у палацы Бэльвэдэр прэзідэнт уручыць генеральскія пагоны дзевяці афіцэрам Войска Польскага і Памежнай службы. Да 10.00 Анджэй Дуда ўскладзе кветкі да магілы апошняга прэзідэнта Рэспублікі Польшча ў выгнанні Рышарда Качароўскага і да мемарыяльнай дошкі памяці ахвяр Смаленскай катастрофы 10 красавіка 2010 года ў святыні Божага Провіду. Затым прыме ўдзел у святой імшы за Радзіму.

З 10.00 да 11.00 кветкі да помнікаў польскім героям ускладзе прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Каля поўдня на плошчы маршала Юзэфа Пілсудскага ля магілы Невядомага жаўнера адбудзецца галоўны пункт дзяржаўнага святкавання і выступленне прэзідэнта. У цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных уладаў і ўладаў сталіцы.

У сваю чаргу а 13.00 па цэнтральных вуліцах Варшавы пройдзе Марш незалежнасці. Мерапрыемства будзе мець дзяржаўны характар.

Каля 14.30 з нагоды Дня Незалежнасці ў Прэзідэнцкім палацы Анджэй Дуда ўручыць дзяржаўныя ўзнагароды. У 18.00 прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі возьме ўдзел у сустрэчы з нагоды Дня Незалежнасці ў зале Польскага гімнастычнага таварыства «Sokół» у Кракаве.

IAR/аз

У чацвер палякі будуць адзначаць Дзень Незалежнасці

07.11.2021 15:31
Цэнтральныя ўрачыстасці з удзелам прэзідэнта Польшчы традыцыйна пройдуць на плошчы Пілсудскага ў Варшаве.