Беларуская Служба

Учора польская Памежная служба зафіксавала 468 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

11.11.2021 14:10
Ноччу ля Белавежы прарваць агароджу з калючага дроту спрабавала група з каля 150 чалавек.
     468      .
Учора польская Памежная служба зафіксавала 468 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі.PAP/Artur Reszko

Учора польская Памежная служба зафіксавала 468 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. У дачыненні да 42 іншаземцаў былі вынесены рашэнні аб выездзе з тэрыторыі Польшчы, паведамілі памежнікі ў Твітары.

Ужо некалькі месяцаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі прывозіць у Беларусь мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі, а пазней пастаўляе іх на мяжу з Польшчай, якая таксама з'яўляецца мяжой Еўрасаюза.

Паводле польскага ўраду, гэта помста за санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі, і за падтрымку беларускай апазіцыі.
Цягам апошніх дзён буйныя групы мігрантаў (некалькі тысяч), якіх на польскую мяжу даставілі беларускія службы, спрабуюць сілай уварвацца на тэрыторыю Польшчу ў ваколіцы Кузьніцы. Як паведамілі прадстаўнікі польскага МУС і Мінабароны, ноччу ля Белавежы прарваць агароджу з калючага дроту спрабавала група з каля 150 чалавек.

IAR/аз

У Дзень Незалежнасці польскія службы спадзяюцца дадатковых праблемаў на мяжы

11.11.2021 10:09
Ноччу 150 чалавек спрабавалі сілай прарваць памежную агароджу і ўварвацца на тэрыторыю Польшчы, паведаміла польскае МУС.

Крэмль: Расія не мае дачынення да падзей на польска-беларускай мяжы

11.11.2021 13:07
«Больш за тое, прэзідэнт Уладзімір Пуцін учора размаўляў па тэлефоне з канцлеркай Германіі Ангелай Мэркель», – сказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.