Беларуская Служба

Каля Кузніцы паліцыя сарвала спробу перасячэння мяжы групай мігрантаў

12.11.2021 09:02
«Беларускія вайскоўцы прыціснулі гэтых людзей да агароджы з калючага дроту», – паведамляе паліцыя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Увечары ў чацвер каля Кузніцы ў Падляшскім ваяводстве група з каля 35 чалавек, у асноўным жанчын і дзяцей, спрабавала нелегальна перасячы мяжу з Беларусі. Перайсці мяжу мігрантаў спрабавала сілай прымусіць беларуская армія, паведаміла ў пятніцу раніцай падляшская паліцыя.

«Учора (чацвер) каля 20.00 у раёне Кузніцы беларускае войска спрабавала падштурхнуць на польскі бок 35 чалавек, у асноўным жанчын і дзяцей. Беларускія вайскоўцы прыціснулі гэтых людзей да агароджы з калючага дроту. Спробу сарвалі супрацоўнікамі паліцыі, Памежнай службы і жаўнеры», – сказаў прэс-сакратар падляшскай паліцыі Тамаш Крупа.

Ён дадаў, што цяпер у гэтым месцы на беларускім баку знаходзіцца група з каля двухсот чалавек, за якой сочаць беларускія вайскоўцы.

Тамаш Крупа таксама паведаміў, што каля населенага пункта Палоўцы на беларускім баку сабралася група з каля сотні мігрантаў. «Гэтыя людзі не спрабавалі перасекчы мяжу. На месцы на польскім баку былі задзейнічаныя некалькі дзясяткаў польскіх паліцыянтаў разам з афіцэрамі Памежнай службы і Войска Польскага», – дадаў прэс-сакратар падляшскага падраздзялення паліцыі Тамаш Крупа.

PAP/ аз

Учора польская Памежная служба зафіксавала 468 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

11.11.2021 14:10
Ноччу ля Белавежы прарваць агароджу з калючага дроту спрабавала група з каля 150 чалавек.

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў: Беларуская прапаганда прадстаўляе Польшчу, як агрэсіўны бок у канфлікце

11.11.2021 18:45
Беларускі бок арганізоўваў хэпенінгі, у якіх, у тым ліку, выкарыстоўваліся дзеці, знятыя на фоне калючага дроту.