Беларуская Служба

МУС Польшчы: Разважаем закрыццё транзітнага чыгуначнага руху праз Беларусь

13.11.2021 11:04
«Нашы дзеянні моцныя, але абарончыя. Мы не настроеныя на агрэсію».
Polscy żołnierze, policjanci i Straż Graniczna w okolicy polsko-białoruskiego przejścia granicznego w Kuźnicy
Polscy żołnierze, policjanci i Straż Graniczna w okolicy polsko-białoruskiego przejścia granicznego w KuźnicyPAP/Irek Dorożański/DWOT

Польшча можа закрыць на мяжы з Беларуссю чыгуначны рух на фоне міграцыйнага крызісу, пра гэта заявіў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Камінскі ў інтэрв'ю радыё RMF FM. Польскі палітык удакладніў, што ў дадзены момант разглядаецца варыянт закрыцця транзітнага чыгуначнага маршруту на польска-беларускай мяжы:

-Мы дзейнічаем рашуча, але не эмацыйна. Мы будзем адэкватна рэагаваць на сітуацыю. Нашы дзеянні моцныя, але абарончыя. Мы не настроеныя на агрэсію.

На дадзены момант закрыты толькі адзін пункт пропуску «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі»). Рух праз яго спыніўся з 7-й раніцы 9 лістапада – бо побач размясціўся лагер мігрантаў.

эж

Што рыхтуе ПіС на мяжы з Беларуссю? Ёсць некаторыя ідэі пасля заканчэння надзвычайнага становішча

12.11.2021 13:45
2 снежня рэжым надзвычайнага становішча перастане дзейнічаць. Што далей?

ААН прапануе вырашэнне міграцыйнага крызісу ў Беларусі

12.11.2021 17:25
Тут можа ўзнікнуць праблема, бо далёка не ўсе хочуць вяртацца дадому.

Джо Байдэн «заклапочаны» міграцыйным крызісам

13.11.2021 10:51
Гэта першы раз, калі прэзідэнт ЗША публічна загаварыў аб міграцыйным крызісе на мяжы ЕЗ з Беларуссю.