Беларуская Служба

Джо Байдэн «заклапочаны» міграцыйным крызісам

13.11.2021 10:51
Гэта першы раз, калі прэзідэнт ЗША публічна загаварыў аб міграцыйным крызісе на мяжы ЕЗ з Беларуссю. 
joe biden
joe bidenPAP/EPA/Chris Kleponis / POOL

Амерыканскі лідар, адказваючы на пытанне польскай радыёстанцыі RMF FM, падчас пасадкі на прэзідэнцкі верталёт Marine One па шляху ў свой лагер у Кэмп-Дэвідзе, упершыню аднёсся да тэмы крызісу на мяжы ЕЗ з Беларуссю.

«Я думаю, што гэта (сітуацыя на мяжы) выклікае вялікую заклапочанасць», – сказаў Байдэн. «Мы перадалі нашу заклапочанасць Расіі, – дадаў ён, – і мы перадалі нашу заклапочанасць Беларусі». «Мы лічым, што гэта праблема», – падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Гэта першы раз, калі прэзідэнт ЗША публічна загаварыў аб міграцыйным крызісе пасля абмеркавання гэтага пытання ў сераду са старшынёй Еўрапейскай камісіі Уруслай фон дэр Ляйен.

pap/эж

Мінабароны Польшчы: Сітуацыя на ўсходняй мяжы напружаная, але стабільная

12.11.2021 13:03
«Фіксуем шмат правакацый, шмат спробаў перасячэння агароджы», – кажа міністр нацыянальнай абароны Польшчы.

ААН прапануе вырашэнне міграцыйнага крызісу ў Беларусі

12.11.2021 17:25
Тут можа ўзнікнуць праблема, бо далёка не ўсе хочуць вяртацца дадому.