Беларуская Служба

Poczta Polska далучаецца да акцыі салідарнасці з праваахоўнікамі на мяжы

15.11.2021 17:31
«Мы заахвочваем усіх палякаў адправіць картку са словамі падтрымкі ўсім памежнікам, паліцыянтам і жаўнерам».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.radoslawczarnecki0/pixabay.com/CC0 Public Domain

З сённяшняга дня ў любым паштовым аддзяленні ў Польшчы можна будзе адправіць картку са словамі падтрымкі польскім жаўнерам, памежнікам і паліцыянтам, якія ахоўваюць польска-беларускую мяжу. Такім чынам Poczta Polska далучаецца да агульнай акцыі падтрымкі абаронцаў польскай мяжы: #MuremZaPolskimMundurem.

Прэс-сакратар прадпрыемства Poczta Polska Юстына Сівэк(Justyna Siwek) паведаміла, што карткі са словамі падзякі і падтрымкі будуць перададзеныя адрасатам бясплатна:

-Мы просім не наклейваць маркі. Вельмі важна змясціць інфармацыю, ці картка накіравана да ўсіх функцыянераў на мяжы, ці да нейкай канкрэтнай асобы. На месцы адрасу трэба напісаць лозунг: «Абаронцам мяжы». Картку можна купіць або зрабіць самому. Мы заахвочваем усіх палякаў адправіць картку падтрымкі памежнікам, паліцыянтам, жаўнерам – усім функцыянерам, якія зараз ахоўваюць нашую мяжу.

Накіраваную на мяжу картку можна будзе кінуць таксама ў адмысловыя скрынкі, якія будуць наладжаныя ў выбраных паштовых аддзяленнях у Польшчы.

IAR/аз


Кіраўнік МУС Польшчы: Недатыкальнасць польскай мяжы – гэта пытанне нашай незалежнасці і дзяржаўнасці

15.11.2021 12:17
«Мы павялічылі колькасць памежнікаў, паліцэйскіх і салдат. Яны знаходзяцца ў поўнай гатовасці да дзеянняў, мы гатовыя да любога сцэнару».