Паліцыя затрымала на Падляшшы чатырох кантрабандыстаў – грамадзян Вялікабрытаніі, Украіны, Швецыі і Германіі, якія перавозілі агулам 33 нелегальных мігрантаў, паведаміў прэс-сакратар падляшскага аддзелу паліцыі Тамаш Крупа(Tomasz Krupa):
-Колькасць мігрантаў у машынах кантрабандыстаў часта рашуча перавышае дапушчальную колькасць пасажыраў. Такім чынам, таксама спосаб транспарту нелегальных мігрантаў пагражае іх здароўю і бяспецы.
Жыхар Вялікабрытаніі, затрыманы для праверкі ў вёсцы Верцень, вёз 8 іракцаў. Паліцыянты з Ольштына затрымалі аўтамабіль «таёта». Ім кіраваў жыхар Швецыі, які перавозіў 10 іракцаў. 9 грамадзянаў Іраку перавозіў таксама немец, затрыманы паліцыянтамі з Кракава. У той жа час у вёсцы Кляшчэлі супрацоўнікі паліцыі затрымалі «форда», якім кіраваў жыхар Украіны. На згаданага кіроўцу чакала група з 6 мігрантаў.
Нагадваем, для аховы мяжы з Беларуссю былі накіраваныя паліцыянты з усяе Польшчы. Ад пачатку крызісу яны затрымалі на Падляшшы больш за 260 чалавек, якія дапамагалі ў незаконным перасячэнні мяжы.
PAP/аз