Беларуская Служба

Польшча прафінансуе вяртанне мігрантаў дадому

21.11.2021 12:16
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Матэвуш Маравецкі PAP/Radek Pietruszka

«Мы гатовыя фінансаваць вяртанне мігрантаў у краіну іх паходжання ў любы час. Нашы дыпламатычныя дзеянні былі паспяховымі, як з Турцыі, так і з Ірака, значна менш мігрантаў трапляе на тэрыторыю Беларусі», – заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі на канферэнцыі ў Таліне.

На яго думку, ЕС сёння павінен засяродзіцца на тых прыярытэтах, якія «ўзніклі на гарызонце», а менавіта на бяспеку на Усходзе, энергетычны крызіс, газавы крызіс, рызыкі, звязаныя з адкрыццём «Паўночнага патоку-2».

ав

Прэм'ер-міністр Эстоніі: Бяспека Эстоніі пачынаецца на межах Польшчы, Літвы і Латвіі

21.11.2021 11:14
Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пачаў сёння серыю сустрэч з кіраўнікамі ўрадаў краін Балтыі.