Беларуская Служба

Урад Польшчы: Закрыццё чыгуначнага транспарту з Беларуссю пакуль не разглядаецца

21.11.2021 14:11
Беларускія службы вывелі мігрантаў з ваколіцаў пераходу і такім чынам выканалі ўмовы польскай памежнай службы.
Мігранты ў лагістычным цэнтры ў Брузгах PAP/EPA/MAXIM GUCHEK / BelTA / HANDOUT

На дадзены момант не разглядаецца пытанне аб закрыцці чыгуначнага памежнага пераходу ў Кузьніцы Беластоцкай, паведаміў прэс-сакратар урада Пётр Мюлер. Беларускія службы вывелі мігрантаў з ваколіцаў пераходу і такім чынам выканалі ўмовы польскай памежнай службы.

Пётр Мюлер падкрэсліў, што далейшыя рашэнні будуць залежаць ад сітуацыі на мяжы:

-Калі гаворка ідзе пра закрыццё памежных пераходаў ці эмбарга на экспарт з Беларуссю, то яны стала знаходзіцца сярод магчымых спосабаў націску, якія могуць быць выкарыстаныя. У гэтым канкрэтным месцы мы бачым, што сітуацыя крыху памянялася, але ніхто не робіць выгляд, што сітуацыя на мяжы стала стабільнай.

У чацвер камандзір памежнай варты генерал-маёр Томаш Прага накіраваў ліст старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем вывесці мігрантаў з пункта пропуску ў Кузьніцы да канца тыдня. Ён паведаміў, што калі гэтага не адбудзецца, там будзе зачынены чыгуначны пераезд.

Сёньня прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі сустракаецца з кіраўнікамі ўрадаў краінаў Балтыі. Перамовы ў Эстоніі, Літве і Латвіі ў асноўным прысвечаны сітуацыі на мяжы з Беларуссю.

ав

Польшча прафінансуе вяртанне мігрантаў дадому

21.11.2021 12:16
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.