Беларуская Служба

Міністэрства нацыянальнай абароны: Яшчэ адзін доказ інструментальнага выкарыстання мігрантаў беларускімі службамі

21.11.2021 17:09
«Тое, што гібрыдная атака Лукашэнкі не выходзіць за межы польска-беларускай мяжы, звязана з прафесіяналізмам салдат і афіцэраў і паслядоўная палітыка ўрада».
Кадр з відэаМіністэрства абароны Польшчы

«Чарговы доказ інструментальнага выкарыстання мігрантаў беларускімі службамі. Дзіця просіць у афіцэраў дазволу атакаваць нашых салдат камянямі», - паведаміла Міністэрства абароны ў нядзелю ў Twitter.

Да запісу прыкладзены кароткі фільм. На ім бачна, як маленькі хлопчык падыходзіць да людзей у форме, размаўляе з імі, а потым сыходзіць.

У сваю чаргу кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак у сваім допісе ў Twitter ацаніў, што «тое, што гібрыдная атака Лукашэнкі не выходзіць за межы польска-беларускай мяжы, звязана з прафесіяналізмам салдат і афіцэраў і паслядоўная палітыка ўрада».

"Мы абараняем Польшчу і Еўропу. Мы не будзем мяняць свой падыход", - дадаў ён.

ав


Урад Польшчы: Закрыццё чыгуначнага транспарту з Беларуссю пакуль не разглядаецца

21.11.2021 14:11
Беларускія службы вывелі мігрантаў з ваколіцаў пераходу і такім чынам выканалі ўмовы польскай памежнай службы.