Беларуская Служба

Журналіст Анджэй Пісальнік: Мы павінны змагацца за вызваленне палітвязняў Пачобута і Борыс

23.11.2021 18:45
Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут ад сакавіка гэтага года знаходзяцца ў турме.
Andżelika Borys
Andżelika BorysAnatol Chomicz/FORUM

Рэдактар партала znadniemna.pl Анджэй Пісальнік запэўніў, што, нягледзячы на тое, што міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы з'яўляецца дамінуючай праблемай цяпер, Анжаліка Борыс і журналіст Андрэй Пачобута не мусяць быць забытыя:

– Можа меркаваць, што ідуць нейкія спробы вызваліць гэтых асобаў, вязняў Лукашэнкі.  Але справа гэтая актуальная. Мы павінны за вызваленне Андрэя і Анжалікі змагацца.

Анжаліка Борыс – старшыня непрызнанага ўладамі «Саюза палякаў Беларусі». Яна была затрыманая ў сакавіку ў Гродне. З’яўляецца фігуранткай крымінальнай справы аб дзеяннях, накіраваных на распальванне варожасці, рэабілітацыю нацызму. Па гэтай жа справе затрыманы і дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА журналіст Андрэй Пачобут.

IAR/вх

У Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з вязнямі сумлення Анжалікай Борыс і Андрэем Пачобутам

23.11.2021 16:02
Падчас акцыі салідарнасці кожны жадаючы зможа напісаць і адправіць зняволеным паштоўку, тым самым выказаўшы падтрымку вязням рэжыму Лукашэнкі.