Беларуская Служба

Польшча гатовая да вакцынацыі дзяцей ва ўзросце 5-11 гадоў

16.11.2021 17:14
"Зараз сярэдні ўзрост шпіталізаванага дзіцяці з дыягназам каранавірус – 5-6 гадоў."
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne Shutterstock/smolaw

Міністэрства аховы здароўя Польшчы гатова рабіць прышчэпкі супраць COVID-19 дзецям ва ўзросце 5-11 гадоў, – пацвердзіў прадстаўнік ведамства Войцех Андрусевіч. 25 лістапада Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках прызнала вакцыну бяспечнай і эфектыўнай для маленькіх дзяцей.

Войцех Андрусевіч, спасылаючыся на гэтае рашэнне, нагадаў, што цяпер такую згоду павінна даць Еўракамісія, а затым можна прыступіць да вакцынацыі дзяцей.

Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч дадаў, што па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі будзе праводзіцца адукацыйная кампанія сярод бацькоў:

- Чацвёртая хваля эндэміі – гэта захворванні не толькі не прышчэпленых, але і дзяцей. Зараз сярэдні ўзрост шпіталізаванага дзіцяці з дыягназам каранавірус – 5-6 гадоў.

У ведамстве аховы здароўя паведамілі, што за мінулыя суткі ў Польшчы выяўлена 26 735 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Памёр чарговы 421 пацыент.

iar/эж

Польшча на 23-ім месцы па тэмпах вакцынацыі ў ЕЗ

23.11.2021 15:00
Больш за ўсё прышчэпленых – 81,4% у Партугаліі, а менш за ўсё – 24,3%, у Балгарыі.