Беларуская Служба

За мінулы дзень памежнікі зафіксавалі 92 спробы незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы

29.11.2021 09:59
33 грамадзяніна Ірака перасеклі мяжу і былі неадкладна затрыманыя і дастаўленыя да лініі мяжы. 
-
Польска-беларуская мяжыфота: Мінабароны Польшчы

За мінулы дзень памежнікі зафіксавалі 92 спробы незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы, сем чалавек атрымалі загад пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Гвалтоўная спроба перасячэння мяжы адбылася на тэрыторыі, якую ахоўваюць службы з Мельніка. Каля 18:00 група больш за 30 чалавек спрабавала перасекчы мяжу, – паведаміла прэс-сакратар памежнай службы Ганна Міхальска:

-На калючы дрот кідалі кладку. Польскіх функцыянераў асляплялі святлом і лазерам. 10 чалавек, апранутых у беларускую ваенную форму, кідалі ў нашых функцыянераў камянямі. Верагодна, камяні кідалі менавіта беларускія службы.

Такім чынам 33 грамадзяніна Ірака перасеклі мяжу і былі неадкладна затрыманыя і дастаўленыя да лініі мяжы. Ніхто не пацярпеў.

ав

Папа Францішак упершыню спаслаўся на мігранцкі крызіс у Беларусі

28.11.2021 15:22
Ён выказаў свой боль у сувязі з гібеллю людзей на мяжы і заклапочанасць іх лёсам, а таксама заклікаў маліцца за тых, хто пакутуе ў свеце.