Пра гэта ён казаў у нядзелю падчас сустрэчы на малітве «Анёл Панскі».
Звяртаючыся да вернікаў, Францішак сказаў: «Давайце паразважаем – колькі мігрантаў у гэтыя дні таксама падвяргаецца вельмі вялікай небяспецы і колькі губляюць жыццё на нашых межах».
«У мяне выклікаюць боль навіны пра тое, у якім становішчы знаходзяцца многія з іх; тых, хто загінуў у Ла-Маншы, пра тых, хто знаходзіцца на мяжы Беларусі, многія з іх дзеці; пра тых, хто тоне ў Міжземным моры», – сказаў папа.
Затым ён сказаў: «Балюча пры думцы пра іх; у тым ліку тых, хто быў адпраўлены назад у Паўночную Афрыку, каго захапілі кантрабандысты і ператварылі ў рабоў. Жанчын прадаюць, мужчын катуюць. Ёсць таксама некаторыя, хто спрабаваў перасекчы Міжземнамор'е на гэтым тыдні, шукаючы дабрабыт і знаходзячы замест гэтага магілу».
Папа запэўніў, што моліцца за іх.
ав