Беларуская Служба

Урад: Цэны на паліва знізяцца

30.11.2021 09:43
"Такія захады павінны прынесці зніжэнне цаны літра паліва мінімум на 23 гроша, а пазней і  на 30 грошаў".
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStudio4dich/shutterstock

Віцэ-прэм'ер, міністр дзяржактываў Яцэк Сасін выказаў упэўненасць, што дзякуючы «антыінфляцыйнаму шчыту» паліва патаннее. 30 лістапада ўрад будзе працаваць над прававымі новаўвядзеннямі «антыінфляцыйнага шчыта». Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ўчора заявіў, што адпаведныя законапраекты неадкладна паступяць у парламент.

Віцэ-прэмʼер Яцэк Сасін падкрэсліў, што рашэнні па паліву ўступяць у сілу яшчэ да Каляд.

-У першую чаргу гаворка ідзе пра зніжэнне акцызы да самага мінімальнага еўрапейскага ўзроўню. Таксама з цаны на паліва задымім падатак на рознічны гандаль. Такія захады павінны прынесці зніжэння цаны літра паліва мінімум на 23 гроша, а пазней, прагназуецца, што такія крокі прывядуць да зніжэння цэны літра на 30 грошаў.

Акцызы на паліва павінны быць зніжаны 20 снежня, а з 1 студзеня па 31 траўня паліва павінна быць вызвалена ад падатку на рознічны гандаль.

З Новага года хатнія гаспадаркі будуць вызваленыя ад акцызы на электраэнергію, а астатнія атрымальнікі будуць плаціць мінімальную стаўку, вызначаную Еўрапейскім Звязам. Акрамя таго, за 3 месяцы ПДВ на электраэнэргію знізіцца да 5%.

У рамка «антыінфляцыйнага шчыта» урад мае намер выдаваць субсідыю самым бедным хатнім гаспадаркам, каб кампенсаваць больш высокія выдаткі на электраэнергію і асноўныя прадукты харчавання. Субсідыя– у залежнасці ад памеру штомесячнага даходу на чалавека – складуць ад 400 да 1150 злотых у год.

iar/эж

Інфляцыя ў кастрычніку склала 6,8 працэнта

16.11.2021 10:31
Паводле эканамістаў, шмат сведчыць пра тое, што яшчэ ў лістападзе яна перавысіць 7%.

Урад Польшчы абвясціў аб дзеяннях урада, накіраваных на змякчэнне наступстваў інфляцыі

25.11.2021 14:26
Яны тычацца коштаў на паліва, энерганосьбіты і прадукты харчавання.