Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: У адбудове эканомікі будзем канцэнтравацца на стратэгічных інфраструктурных праектах

30.11.2021 12:28
У Будапэшце праходзіць канферэнцыі Planet Budapest 2021 з удзелам, сярод іншага, прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.
.   , 30  2021
А. Дуда ў Будапэшце, 30 лістапада 2021 года Крыніца: PAP/Mateusz Marek

У Будапэшце распачалася дыскусійная панэль Leaders For the New World (па-бел. «Лідары для новага свету») у рамках канферэнцыі Planet Budapest 2021 з удзелам, сярод іншага, прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Гэта першая такая сустрэча з пачатку пандэміі.

Падчас прывітальнай прамовы польскі лідар казаў, у прыватнасці, аб тым, у якім напрамку павінна ісці эканоміка пасля пандэмічнага крызісу. Анджэй Дуда пералічыў сярод іншага інфраструктурныя інвестыцыі:

-У рамках адбудовы эканомікі пасля запавольвання росту, выкліканага эпідэміяй, мы будзем канцэнтравацца на інфраструктурных стратэгічных праектах, збалансаваны транспарт, задроўе, цыфрызацыя ды інавацыйнасць. Таксама зоймемся справядлівай «зялёнай» трансфармацыя дзеля нейтральнай энергетыкі, пойдзем у кірунку нізкаэмісійных крыніцаў энергіі.

Падчас распачатай сёння канферэнцыі пройдуць дыскусіі і панэлі, прысвечаныя развіццю і трансфармацыі эканомікі, энергетыцы, а таксама новым тэхналогіям у харчовай прамысловасці. Важным аспектам абмеркавання стануць экалагічныя і кліматычныя выклікі.

iar/эж

Урад Польшчы абвясціў аб дзеяннях урада, накіраваных на змякчэнне наступстваў інфляцыі

25.11.2021 14:26
Яны тычацца коштаў на паліва, энерганосьбіты і прадукты харчавання.

Прэзідэнт Польшчы выказаў салідарнасць з палітычнымі вязнямі ў Беларусі

27.11.2021 19:27
Анджэй Дуда звярнуўся да іх па-беларуску.