Беларуская Служба

З поўначы дзейнічае новае распараджэнне пра знаходжанне на мяжы з Беларуссю

01.12.2021 08:49
Гэта той самы раён, дзе з 2 верасня з-за міграцыйнага ціску ўвялі надзвычайнае становішча.
-
Польска-беларуская мяжыфота: Мінабароны Польшчы

З поўначы дзейнічае пастанова кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюша Камінскага, якая забараняе знаходзіцца ў раёне 183 мясцовасцяў, размешчаных ля мяжы з Беларуссю. Гэта той самы раён, дзе з 2 верасня з-за міграцыйнага ціску ўвялі надзвычайнае становішча. Палажэнне было ўведзена на 3 месяцы.

У распараджэнні таксама прадугледжваецца забарона насіць зброю. Унясенне гэтых палажэнняў стала магчымым дзякуючы папраўцы ў закон аб ахове дзяржаўнай мяжы, якую ўвечары падпісаў прэзідэнт Анджэй Дуда.

Новы дакумент будзе дзейнічаць з сённяшняга дня да 1 сакавіка 2022 года. Абмежаванне тычыцца тэрыторыі 115 населеных пунктаў у Падляскім ваяводстве і 68 у Люблінскім ваяводстве.

Згодна з палажэннямі змененага акта, забарона не будзе распаўсюджвацца, у прыватнасці, на жыхароў раёна і людзей, якія там працуюць. У абгрунтаваных выпадках ад забароны на знаходжанне могуць быць вызвалены іншыя асобы, у прыватнасці журналісты. Рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць мясцовы ўпаўнаважаны камандзір пагранічнай заставы.

ав

Значная частка палякаў лічыць, што сітуацыя на мяжы - гэта пагроза цэлай Еўропе

26.11.2021 13:36
Меншая група рэспандэнтаў лічыць, што канфлікт можа аказацца небяспечным для іх асабіста і для іх сем'яў – 34,9%.