Беларуская Служба

Рэкордная колькасць заражэнняў каранавірусам у Польшчы

01.12.2021 11:44
Міністэрства аховы здароўя паінфармавала пра 29 064 выпадкі заражэнняў Covid-19.
Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі PAP/Piotr Nowak

Гэта рэкордная лічба захворванняў падчас чацвёртай хвалі эпідэміі ў Польшчы. Памерлі 570 чалавек. У шпіталях краіны знаходзіцца 21 332 пацыенты, 1870 з іх падключаныя пад апарат ШВЛ.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што да гэтага часу ў польскіх лабараторыях не выявілі новага варыянта каранавіруса – амікрона. Хоць, аналізуюцца дзве пробы крыві, у дачыненні да якіх ёсць падазрэнне, што гэта новы варыянт Covid-19.

З сённяшняга дня ў Польшчы пачалі дзейнічаць новыя абмежаванні. У рэлігійных установах, аб'ектах грамадскага харчавання, гасцініцах і культурных пляцоўках, такіх як кінатэатры, тэатры, оперы ды іншыя, змогуць прымаць не больш наведвальнікаў, чым 50% максімальнай лічбы, а не 75%, як раней. Ліміт у 50 працэнтаў будзе распаўсюджвацца і на такія спартыўныя збудаванні, як басейны і аквапаркі. У камерцыйных абʼектах будзе абмежаванне – адзін чалавек на 15 квадратных метраў, а таксама ў спартыўных залах, клубах і фітнес-цэнтрах, музеях, мастацкіх галерэях, кірмашах, выставах, кангрэсах і канферэнцыях.

Міністр аховы здароўя таксама абвясціў аб забароне палётаў у сем афрыканскіх краін, якія лічацца краінамі высокай рызыкі. Гэта Паўднёвая Афрыка, Батсвана, Лесота, Мазамбік, Намібія, Зімбабвэ і Эсваціні – раней Свазіленд. Людзі, якія вяртаюцца з гэтых краін, будуць знаходзіцца ў каранціне 14 дзён. Людзі, якія едуць з краін, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону, будуць абавязаны прайсці 14-дзённы каранцін, з якога яны змогуць быць вызваленыя на падставе ПЦР-тэсту, праведзенага праз 8 дзён пасля перасячэння мяжы.

ав

У сувязі з новым варыянтам каранавіруса, у Польшчы ўводзяць новыя санітарныя абмежаванні

29.11.2021 20:24
Міністр аховы здароўя таксама абвясціў аб забароне палётаў у сем афрыканскіх краін, якія лічацца краінамі высокай рызыкі.